Палітычныя адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Ісламскай Рэспублікай Пакістан
Дыпламатычныя адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Ісламскай Рэспублікай Пакістан усталяваны 3 лютага 1994 года.
У 2019 годзе Беларусь і Пакістан адзначылі 25-годдзе ўстанаўлення дыпламатычных адносін.
Пасля адкрыцця ў лістападзе 2014 года Пасольства Рэспублікі Беларусь у Ісламскай Рэспубліцы Пакістан з рэзідэнцыяй у Ісламабадзе назіраецца істотная актывізацыя беларуска-пакістанскіх адносін.
28 – 29 мая 2015 года адбыўся першы ў гісторыі афіцыйны візіт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Лукашэнка А.Р. у Ісламскую Рэспубліку Пакістан.
10 – 12 жніўня 2015 года праведзены візіт Прэм’ер-міністра Ісламскай Рэспублікі Пакістан Н.Шарыфа ў Рэспубліку Беларусь.
9 – 11 лістапада 2015 года арганізаваны афіцыйны візіт Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь Кабякова А.В. у Ісламскую Рэспубліку Пакістан.
4 – 6 кастрычніка 2016 года Ісламскую Рэспубліку Пакістан з другім афіцыйным візітам наведаў Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Лукашэнка А.Р.
1 – 4 лютага 2017 года Рэспубліку Беларусь з афіцыйным візітам наведаў Старшыня Сената Парламента Ісламскай Рэспублікі Пакістан М.Раббані.
10 – 12 красавіка 2017 г. Ісламскую Рэспубліку Пакістан з афіцыйным візітам наведаў Старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Андрэйчанка У.П.
16 – 19 снежня 2018 г. Беларусь з афіцыйным візітам наведаў Старшыня Аб’яднанага камітэта начальнікаў штабоў Узброеных сіл Пакістана Зубайр Махмуд Хаят.
У чэрвені 2019 г. у г.Бішкеке і ў верасні 2021 г. у г.Душанбэ на палях саміту кіраўнікоў дзяржаў-членаў ШАС адбыліся сустрэчы Кіраўніка беларускай дзяржавы з Прэм'ер-міністрам Пакістана І.Ханам.
17 – 19 снежня 2019 г. адбыўся візіт у Пакістан беларускай ваеннай дэлегацыі на чале з начальнікам Дэпартамента міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва – памочнікам Міністра абароны па пытаннях міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва генерал-маёрам Воінавым А.Л.
У палітычнай сферы ўзаемная воля да развіцця дыялогу зафіксавана ў Ісламабадскай дэкларацыі Беларуска-пакістанскага партнёрства ад 29 мая 2015 года, Дагаворы аб дружбе і супрацоўніцтве паміж Рэспублікай Беларусь і Ісламскай Рэспублікай Пакістан ад 10 жніўня 2015 года і сумеснай заяве Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і Прэм'ер-міністра Ісламскай рэспублікі Пакістан ад 5 кастрычніка 2016 года.
Беларусь і Пакістан цесна ўзаемадзейнічаюць на міжнароднай арэне ў вырашэнні надзённых пытанняў глабальнага і рэгіянальнага парадку дня.
Эфектыўнае ўзаемадзеянне ў гэтым кірунку забяспечваецца функцыянаваннем пастаянна дзеючага механізму палітычных кансультацый паміж міністэрствамі замежных спраў дзвюх краін. Адбылося пяць раундаў палітычных кансультацый паміж міністэрствамі замежных спраў Беларусі і Пакістана на ўзроўні намеснікаў міністраў (апошні пяты раунд адбыўся у г. Мінску 27 ліпеня 2021 г.).
У лістападзе 2019 г. прызначаны ганаровы консул Беларусі ў г.Лахоры (сталіца правінцыі Пенджаб, які разам з г.Карачы з'яўляецца найбуйнейшым эканамічным цэнтрам Пакістана) Валід Муштак http://belarushonconsulate-lahore.pk/.