:

Консульскі ўлік

У адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 20 верасня 2009 года «Аб парадку выезду з Рэспублікі Беларусь і ўезду ў Рэспубліку Беларусь грамадзян Рэспублікі Беларусь» грамадзяне нашай краіны, якія атрымалі пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь для пастаяннага пражывання ў Пакістане, абавязаны стаць на пастаянны консульскі ўлік у Пасольстве Беларусі ў Ісламабадзе.
Консульскі збор за пастаноўку на пастаянны консульскі ўлік складае 10 еўра. Для асоб, якія не дасягнулі 14-гадовага ўзросту, консульскае дзеянне ажыццяўляецца бясплатна.

Пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь для пастаяннага пражывання за межамі Рэспублікі Беларусь (серыі «РР») выдаецца беларускім грамадзянам органамі ўнутраных спраў або дыпламатычнымі прадстаўніцтвамі і консульскімі ўстановамі Рэспублікі Беларусь пасля афармлення пастаяннага пражывання за межамі Беларусі.
 
Пры вяртанні на пастаяннае жыхарства ў Беларусь, грамадзяне абавязаны зняцца з пастаяннага консульскага ўліку.
Зняццё з консульскага ўліку ажыццяўляецца бясплатна.

Грамадзяне, якія часова знаходзяцца ў замежнай дзяржаве, маюць права звярнуцца ў дыпламатычнае прадстаўнiцтва ці консульскую ўстанову Рэспублiкi Беларусь з заявай аб пастаноўцы на часовы консульскі ўлік на тэрмін да двух гадоў.
Зняццё з часовага консульскага ўліку ажыццяўляецца аўтаматычна на наступны дзень пасля наступлення даты, да якой была праведзена пастаноўка на часовы консульскі ўлік.

Дакументы, выдадзеныя кампетэнтнымі органамі замежных дзяржаў, прымаюцца пры ўмове іх легалізацыі (або прастаўлення апастыля) і натарыяльна заверанага перакладу на адну з дзяржаўных моў Рэспублікі Беларусь (беларускую ці рускую).
 
Дакументы для пастаноўкі на пастаянны консульскі ўлік для грамадзян, якія дасягнулі 14-гадовага ўзросту:
 — заява;
 — пашпарт заяўніка;
 — адна каляровая фатаграфія заяўніка, якая адпавядае яго ўзросту, памерам 40 х 50 мм;
 — дакумент, выдадзены кампетэнтным органам замежнай дзяржавы, які пацвярджае права пражывання на тэрыторыi замежнай дзяржавы;
 — дакумент, які пацвярджае аплату консульскага збору.

Дакументы для пастаноўкі на пастаянны консульскі ўлік для грамадзян, якія не дасягнулі 14-гадовага ўзросту:
 — заява законнага прадстаўніка малалетняга грамадзяніна;
 — пашпарт малалетняга;
 — пашпарт ці іншы дакумент, які сведчыць асобу законнага прадстаўніка малалетняга;
 — адна каляровая фатаграфія малалетняга, якая адпавядае яго ўзросту, памерам 40 х 50 мм;
 — дакумент, выдадзены кампетэнтным органам замежнай дзяржавы, які пацвярджае права на пражыванне малалетняга на тэрыторыi замежнай дзяржавы.

Дакументы для пастаноўкі на часовы консульскі ўлік для грамадзян, якія дасягнулі 14-гадовага ўзросту:
 — заява;
 — пашпарт заяўніка;
 — адна каляровая фатаграфія заяўніка, якая адпавядае яго ўзросту, памерам 40 х 50 мм;
 — дакумент, выдадзены кампетэнтным органам замежнай дзяржавы, які пацвярджае права на часовае знаходжанне заяўніка на тэрыторыi замежнай дзяржавы.

Дакументы для пастаноўкі на часовы консульскі ўлік для грамадзян, якія не дасягнулі 14-гадовага ўзросту:
 — заява законнага прадстаўніка малалетняга грамадзяніна;
 — пашпарт малалетняга;
 — пашпарт ці іншы дакумент, які сведчыць асобу законнага прадстаўніка малалетняга;
 — адна каляровая фатаграфія малалетняга, якая адпавядае яго ўзросту, памерам 40 х 50 мм;
 — дакумент, выдадзены кампетэнтным органам замежнай дзяржавы, які пацвярджае права малалетняга на яго часовае знаходжанне на тэрыторыi замежнай дзяржавы.
 
Памятка пра пацверджанне занятасці і вучобы за мяжой для грамадзян, якія стаяць на часовым консульскім уліку.

Дакументы для зняцця з пастаяннага консульскага ўліку для грамадзян, якія дасягнулі 14-гадовага ўзросту:
 — заява;
 — пашпарт заяўніка.

Дакументы для зняцця з пастаяннага консульскага ўліку для грамадзян, якія не дасягнулі 14-гадовага ўзросту:
законны прадстаўнік непаўналетняга грамадзяніна Рэспублікі Беларусь прадстаўляе:
 — заява законнага прадстаўніка малалетняга грамадзяніна;
 — пашпарт малалетняга;
 — пашпарт ці іншы дакумент, які сведчыць асобу законнага прадстаўніка малалетняга.

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці