:

Aбмен пашпарта

Для абмену пашпарта ўнутранай серыі грамадзянін абавязаны стаць на часовы консульскі ўлік у Пасольстве. Указаная працэдура ажыццяўляецца па заяве грамадзяніна пры прад'яўленні прадугледжаных заканадаўствам дакументаў, у тым ліку сапраўднага пашпарта (тэрмін дзеяння якога не мінуў).

Выезд у Беларусь у выпадку заканчэння тэрмінаў дзеяння пашпарта ажыццяўляецца па пасведчанні на вяртанне.

З грамадзян Рэспублікі Беларусь, якія дасягнулі 14 гадоў і болей, за абмен пашпарта грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, зарэгістраванага па месцы пражывання (прапісанага) у Беларусі, спаганяецца консульскі збор у памеры 100 еўра.

Прыём дакументаў на абмен пашпарта грамадзяніну ажыццяўляецца Пасольствам у выпадках:
* заканчэння тэрміну дзеяння пашпарта;
* зрасходавання лістоў, прызначаных для адзнак;
* непрыгоднасці для карыстання;
* змены палавой прыналежнасці;
* змены (перамены) прозвiшча, уласнага iмя, iмя па бацьку;
* устанаўлення недакладнасцяў у дадзеных або адзнаках у пашпарце;
* абмену пашпарта грамадзяніну, які не дасягнуў 14-гадовага ўзросту.
 
Дакументы, якія выдаюцца кампетэнтнымі органамі замежнай дзяржавы, калі не пазначана іншае, ПАВІННЫ быць легалізаваныя (прастаўлены апастыль) і суправаджацца перакладам на дзяржаўную мову Рэспублікі Беларусь (рускую ці беларускую), выкананым і засведчаным у натарыяльнай канторы Рэспублікі Беларусь, або акрэдытаваным пры Пасольстве перакладчыкам.

Грамадзянінам АСАБІСТА альбо яго законным прадстаўніком (для непаўналетніх грамадзян) для абмену пашпарта ў Пасольства Беларусі прадстаўляюцца наступныя дакументы:

Для грамадзяніна, якi дасягнуў 14-гадовага ўзросту, у выпадку заканчэння тэрміну яго дзеяння, зрасходавання лістоў, прызначаных для адзнак, непрыгоднасці для выкарыстання, змены палавой прыналежнасці:
1. заява
2. арыгінал пашпарта, які падлягае абмену і копіі наступных старонак у 2-х экземплярах:
 - старонка з фатаграфіяй,
 - старонка з рускім / беларускім напісаннем імя і прозвішча,
 - старонка са штампам аб рэгістрацыі ў Рэспубліцы Беларусь;
3. арыгінал пасведчання аб нараджэнні заяўніка і яго копія ў 2-х экземплярах;
4. 4 фота заяўніка даўнасцю не больш за 3 месяцаў памерам 40*50 мм адным лістом;
5. калі заяўнік мае дзяцей, якія не дасягнулі 18-гадовага ўзросту, прадастаўляецца арыгінал пасведчання аб нараджэнні дзяцей заяўніка і 2 копіі пасведчання;
6. у выпадку, калі заяўнік знаходзіцца ў шлюбе прадастаўляецца арыгінал пасведчання аб заключэнні шлюбу і 2 копіі пасведчання;
7. у выпадку скасавання шлюбу заяўнікам у Беларусі — арыгінал пасведчання аб скасаванні шлюбу і 2 копіі пасведчання альбо копія рашэння суда аб скасаванні шлюбу;
8. у выпадку, калі заяўнік скасаваў шлюб за мяжой прадастаўляецца арыгінал рашэння суда аб скасаванні шлюбу і 2 копіі рашэння;
9. у выпадку смерці мужа (жонкі) заяўніка прадастаўляецца арыгінал пасведчання аб смерці і 2 копіі альбо копія рашэння суда аб аб'яўленнi грамадзянiна памерлым;
10. дакументы для пастаноўкі на часовы консульскі ўлік;
11. для беларускіх грамадзян, якія маюць адначасова грамадзянства Пакістана, — легалізаваны арыгінал і 2 копіі дакумента аб набыцці імі замежнага грамадзянства, які павінен суправаджацца перакладам на адну з дзяржаўных моў Рэспублікі Беларусь (рускую альбо беларускую);
12. для беларускіх грамадзян, якія маюць від на жыхарства ў Пакістане, — арыгінал і копію дакумента, які пацвярджае права заяўніка на часовае знаходжанне ў Пакістане з  перакладам на рускую ці беларускую мову;
13. дакумент аб аплаце консульскага збору ў памеры 100 еўра.

Для грамадзяніна, якi дасягнуў 14-гадовага ўзросту, у выпадку змены (перамены) прозвiшча, уласнага iмя, iмя па бацьку, устанаўлення недакладнасцяў у дадзеных або адзнаках у пашпарце:
1. заява
2. арыгінал пашпарта, які падлягае абмену і копіі наступных старонак у 2-х экземплярах:
 - старонка з фатаграфіяй,
 - старонка з рускім / беларускім напісаннем імя па бацьку,
 - старонка са штампам аб рэгістрацыі ў Рэспубліцы Беларусь;
3. арыгінал пасведчання аб нараджэнні заяўніка і 2 яго копіі;
4. 4 фота заяўніка даўнасцю не больш за 3 месяцаў памерам 40*50 мм адным лістом;
5. калі заяўнік мае дзяцей, якія не дасягнулі 18-гадовага ўзросту, прадастаўляецца арыгінал пасведчання аб нараджэнні дзяцей заяўніка і 2 копіі пасведчання;
6. калі заяўнік знаходзіцца ў шлюбе, прадастаўляецца арыгінал пасведчання аб заключэнні шлюбу і 2 копіі пасведчання;
7. у выпадку скасавання шлюбу заяўнікам у Беларусі — арыгінал пасведчання аб скасаванні шлюбу і 2 копіі пасведчання альбо копія рашэння суда аб скасаванні шлюбу;
8. калі заяўнік скасаваў шлюб за мяжой — арыгінал рашэння суда аб скасаванні шлюбу і 2 копіі рашэння;
9. у выпадку перамены заяўнікам прозвішча, уласнага імя, імя па бацьку — арыгінал пасведчання аб змене імя і 2 копіі пасведчання;
10. дакументы для пастаноўкі на консульскі ўлік;
11. для беларускіх грамадзян, якія маюць адначасова грамадзянства Пакістана, — легалізаваны арыгінал і 2 копіі дакумента аб набыцці імі замежнага грамадзянства, які павінен суправаджацца перакладам на адну з дзяржаўных моў Рэспублікі Беларусь (рускую альбо беларускую);
12. для беларускіх грамадзян, якія маюць від на жыхарства ў Пакістане, — арыгінал і копію дакумента, які пацвярджае права заяўніка на часовае знаходжанне ў Пакістане з  перакладам на рускую ці беларускую мову;
13. дакумент аб аплаце консульскага збору ў памеры 100 еўра.

Для грамадзяніна, якi не дасягнуў 14-гадовага ўзросту (за выключэннем выпадку пераезда грамадзяніна, які раней пастаянна пражываў за межамі Рэспублікі Беларусь, на пастаяннае жыхарства ў Рэспубліку Беларусь):
1. арыгінал пашпарта законнага прадстаўніка непаўналетняга і 2 копіі наступных старонак:
 - старонка з фатаграфіяй,
 - старонка з рускім / беларускім напісаннем імя і прозвішча
 - старонка са штампам аб рэгістрацыі ў Рэспубліцы Беларусь;
2. заява законнага прадстаўніка;
3. арыгінал пашпарта непаўналетняга, які падлягае абмену і копіі наступных старонак у 2-х экземплярах:
 - старонка з фатаграфіяй,
 - старонка з рускім / беларускім напісаннем імя і прозвішча,
 - старонка са штампам аб рэгістрацыі ў Рэспубліцы Беларусь;
4. арыгінал пасведчання аб нараджэнні непаўналетняга і 2 яго копіі;
5. 4 фота непаўналетняга даўнасцю не больш за 3 месяца памерам 40*50 мм адным лістом;
6. пісьмовае хадайніцтва арганізацыі, якая мае права ажыццяўляць за кошт замежнай бязвыплатнай дапамогі дзейнасць, звязаную з аздараўленнем дзяцей за мяжой, — для непаўналетніх са складу агульных і спецыяльных арганізаваных груп дзяцей, якія выязджаюць на аздараўленне за мяжу, у выпадку абмену пашпарта ў першачарговым парадку;
7. копію рашэння Камісіі па кірунку грамадзян Рэспублікі Беларусь за межы Рэспублікі для атрымання медыцынскай дапамогі пры Міністэрстве аховы здароўя аб накіраванні непаўналетняга за межы рэспублікі для атрымання медыцынскай дапамогі — для непаўналетніх, якія накіроўваюцца за межы нашай краіны для атрымання медыцынскай дапамогі, у выпадку неабходнасці выдачы ім пашпарта ў першачарговым парадку;
8. дакументы для пастаноўкі на консульскі ўлік;
9. для законных прадстаўнікоў грамадзян, якія маюць адначасова грамадзянства Пакістана, — легалізаваны арыгінал і 2 копіі дакумента аб набыцці замежнага грамадзянства, які павінен суправаджацца перакладам на адну з дзяржаўных моў Рэспублікі Беларусь (рускую або беларускую);
10. для законных прадстаўнікоў, якія маюць від на жыхарства ў Пакістане, — арыгінал і копію дакумента, які пацвярджае права законнага прадстаўніка непаўналетняга на часовае знаходжанне ў Пакістане з перакладам на рускую ці беларускую мову;
11. дакумент аб аплаце консульскага збору ў памеры 100 еўра.

Звяртаем увагу, што для мінімізацыі страты часу пры звароце ў Пасольства ўсе дакументы і іх копіі павінны падавацца ў адпаведнасці з прыведзенымі спісамі.
 
Заўвага:
Дакументы на абмен пашпарта прымаюцца толькі ў грамадзян, зарэгістраваных на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь і якія маюць дазвол на часовае альбо пастаяннае пражыванне ў краіне, а таксама знаходзяцца на часовым консульскім уліку ў Пасольстве Рэспублікі Беларусь у Ісламскай Рэспубліцы Пакістан.

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці