:

Аб удзеле Пасла Беларусі А.Мяцеліцы ў Нацыянальнай экспазіцыі Беларусі ў Пакістане

11.03.2023 г.

10-12 сакавіка 2023 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Ісламскай Рэспубліцы Пакістан Андрэй Мяцеліца прыняў удзел у адкрыцці Нацыянальнай экспазіцыі Беларусі ў рамках Міжнароднай прамысловай выставы ««International Trade and Industrial Fair-2023» у г.Карачы.

Пад эгідай Нацыянальнага цэнтра маркетынгу і кан'юнктуры цэн Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь у выставе прынялі ўдзел 20 беларускіх кампаній, якія вырабляюць прамысловыя, нафтахімічныя, дыягнастычныя тавары, матэрыялы і абсталяванне, якія аказваюць адукацыйныя паслугі, якія выконваюць навукова-даследчыя і доследна-канструктарскія работы.

На палях выставы адбыўся беларуска-пакістанскі бізнес-форум, падчас якога беларускія ўдзельнікі прэзентавалі пакістанскай аўдыторыі сваю прадукцыю і правялі перамовы аб падпісанні кантрактаў аб пастаўках у Пакістан тавараў і паслуг.


 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці