Аб сустрэчы Пасла Беларусі А.Мяцеліцы і Пасла Расіі А.Хорава з намеснікам Міністра замежных спраў Пакістана А.Алi
25.02.2026 г.25 лютага 2026 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Ісламскай Рэспубліцы Пакістан Андрэй Мяцеліца разам з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Расійскай Федэрацыі ў Ісламскай Рэспубліцы Пакістан Альбертам Хоравым правялі сустрэчу з намеснікам Міністра замежных спраў Пакістана па справах Еўропы Аiшай Алi.
Падчас сустрэчы адбыўся канструктыўны абмен думкамі па беларуска-расійскай ініцыятыве аб заключэнні Еўразійскай Хартыі разнастайнасці і шматпалярнасці ў XXI стагоддзі, дыпламаты праінфармавалі пакістанскі бок аб ходзе работы над дакументам.