:

Дзень касманаўтыкі

12.04.2024 г.

12 красавіка 2024 г. адзначаецца 63-я гадавіна першага палёту чалавека ў космас – Дзень касманаўтыкі.

Першы палёт у космас здзейснены 12 красавіка 1961 г. 27-гадовым Савецкім касманаўтам Юрыем Гагарынам, які знаходзіўся на арбіце Зямлі на працягу 98 хвілін на борце касмічнага карабля «Усход-1».

Палёт Гагарына стаў трыумфам савецкай касмічнай праграмы і адкрыў новую эру ў гісторыі асваення космасу. Гагарын стаў нацыянальным героем Савецкага Саюза і вядомай асобай ва ўсім свеце.

Напярэдадні святкавання Дня касманаўтыкі, пасля двухтыднёвай працы ў космасе, на зямлю 10 красавіка 2024 г. вярнулася Марына Васілеўская – першы касманаўт суверэннай Беларусі.

11 красавіка Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прысвоіў Марыне Васілеўскай званне Героя Беларусі падкрэсліўшы, што яе палёт вывеў Рэспубліку Беларусь на новы ўзровень удзелу ў касмічных праграмах.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці