:

Аб сустрэчы Пасла з Сакратаром Міністэрства нацыянальнай харчовай бяспекі і даследаванняў Пакістана

06.07.2022 г.

6 ліпеня 2022 г. Пасол Беларусі Андрэй Мяцеліца правёў перамовы з Сакратаром Федэральнага Міністэрства нацыянальнай і харчовай бяспекі Пакістана Зафарам Хасанам.
Падчас сустрэчы суразмоўцы абмяняліся думкамі аб стане і перспектывах развіцця двухбаковага супрацоўніцтва ў сферы сельскай гаспадаркі. У прыватнасці, росце ўзаемных паставак прадуктаў харчавання на рынкі абедзвюх краін, механізацыі і навуковых даследаваннях у галіне сельскай гаспадаркі.
Галоўнай тэмай стаў ход выканання Пратакола пятага пасяджэння міжведамаснай працоўнай групы ў сферы сельскай гаспадаркі, якое адбылося ў ліпені 2021 года ў анлайн фармаце, а таксама тэрміны правядзення чарговага пасяджэння міжведамаснай рабочай групы.
Суразмоўцы пацвердзілі гатоўнасць да супольнай працы і дамовіліся падтрымліваць кантакты дзеля вырашэння бягучых пытанняў двухбаковага супрацоўніцтва.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці