Аб сустрэчы Пасла з Рабіяй Шафік, Генеральный дырэктар дэпартамента Еўропа-II Міністэрства замежных спраў Пакістана
02.09.2022 г.Пасол Рэспублікі Беларусь у Ісламскай Рэспубліцы Пакістан Андрэй Мяцеліца правёў 2 верасня 2022 года сустрэчу з Генеральным дырэктарам дэпартамента Еўропа-II Міністэрства замежных спраў Пакістана Рабіяй Шафік.
Падчас сустрэчы бакі абмеркавалі шэраг актуальных пытанняў, у тым ліку, сітуацыю, якая складваецца ў Пакістане ў сувязі з паводкамі, узаемадзеянне ў рамках ШАС, арганізацыю двухбаковых сустрэч.