:

Аб трагедыі на Чарнобыльскай АЭС

26.04.2024 г.

26 красавіка – Міжнародны дзень памяці аб чарнобыльскай катастрофе. Усё чалавецтва ў гэты дзень успамінае пра Чарнобыль, пра тых, хто, не шкадуючы жыцця і здароўя, спыніў радыяцыйную стыхію і прадухіліў вялікую бяду.

Абвяшчэнне Генеральнай Асамблеяй Арганізацыі Аб'яднаных Нацый 26 красавіка Міжнародным днём памяці аб чарнобыльскай катастрофе-важны ўклад у захаванне памяці аб страшнай трагедыі і бясстрашных подзвігах.

У выніку выбухаў на 4-м энергаблоку рэактар быў цалкам разбураны. Аварыя суправаджалася пажарамі і выкідамі радыеактыўных рэчываў. Радыёактыўнае воблака прайшло над СССР, Скандынавіяй, Усходняй Еўропай і закранула больш за 20 краін. Забруджванне тэрыторыі Беларусі склала 23% агульнай плошчы. Каля 35% чарнобыльскіх выпадзенняў цэзія-137, асноўнага радыенукліду, які фарміруе дозу апраменьвання насельніцтва, прыйшлося на тэрыторыю Беларусі.

Беларускай дзяржавай пры падтрымцы міжнародных партнёраў была праведзена каласальная работа па пераадоленні наступстваў тэхнагеннай катастрофы. Беларусь з 1996 года накіравала на гэтыя мэты больш за 19,5 млрд. долараў ЗША.

Пройдзены значны шлях ад правядзення тэрміновых ахоўных мер, рэабілітацыі пацярпелых тэрыторый да выканання мерапрыемстваў па іх адраджэнню.

За 38 гадоў плошча забруджвання тэрыторыі Беларусі цэзіем-137 паменшылася практычна ўдвая. Паводле ацэнак навукоўцаў, апошні населены пункт краіны выйдзе з зоны радыеактыўнага забруджвання да 2090 года. Аднак, большасць беларускіх вёсак і гарадоў перастануць быць у зоне радыеактыўнага забруджвання да 2030-2040-х гадоў.

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці